У новы год з “Арэшнікам”, ці чым скончыцца вялікая здзелка з Трампам — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / асабісты архіў

У сярэдзіне снежня на волю выйшлі яшчэ 123 палітвязні. Якіх, як і іх папярэднікаў, беларускі рэжым прымусова выштурхнуў з краіны. Частку з іх наўмысна пазбавіўшы пашпартоў. Як заявіў з гэтай нагоды Лукашэнка, чаго яны, маўляў, будуць ворагаў пашпартамі забяспечваць! Адначасова з гэтым вызваленнем у краіне працягваліся затрыманні па палітычных матывах, праваабаронцы прызналі палітвязнімі яшчэ 23 чалавек, а ў Беларусь расійкія вайскоўцы ўсё ж прывезлі свой “Арэшнік”. 

Чаму ў ЗША не атрымліваецца дамовіцца з Лукашэнкам, каб вызваленых палітвязняў не дэпартавалі і што насамрэч стаіць за імкненнем Лукашэнкі выціснуць усіх “ворагаў” за мяжу? Чаму Германія рашылася прыняць у сябе толькі Калеснікаву і Бабарыку і ці будзе там імі стварацца трэці цэнтр сілы? Пра што сведчаць няспынныя вяртанні Лукашэнкі ў 2020 год і якія пагрозы нясе “Арэшнік” беларусам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.