“Ворагі нам тут не патрэбныя”: ці варта чакаць ад Лукашэнкі адлігі — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі

Тое, у што мала хто верыў у 2024 годзе, спраўдзілася ў 2025-м — на волю пачалі выпускаць палітвязняў. Гэта стала магчымым у выніку перамоў, якія распачала адміністрацыя Трампа і ён асабіста з Лукашэнкам. Тыя прадстаўнікі дэмсіл, якія спрабавалі прамаўляць пра неабходнасць перамоў з рэжымам і саступак яму дзеля вызвалення палітвязняў, пачалі казаць гучней пра сваё бачанне адносін Захаду з Лукашэнкам. Тыя, хто дагэтуль быў за ўзмацненне ціску, вымушаныя былі змяняць сваю стратэгію. Але агулам добрая справа вызвалення палітвязняў узмацніла палярызацыю ўнутры беларускіх дэмакратычных сіл.

Ці варта разлічваць на працяг перамоў Вашынгтона з Мінскам і што мусіць стаць іх вынікам? Калі рэжым не спыняе рэпрэсіі, а вызваленых палітвязняў выкідвае з краіны, то ці варта чакаць пачатку палітычнай адлігі ў краіне? Што будуць рабіць прыхільнікі перамоў з рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў у момант, калі ўсе 1300 палітвязняў, вызвалення якіх дамагаецца Трамп, апынуцца на волі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім у 14:00Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.