У Беларусі новы генеральны пракурор і кіраўнік Следчага камітэта. Хто яны?
Аляксандр Лукашэнка / прэс-служба Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага генеральнага пракурора — ім стаў Дзмітрый Гара. З сакавіка 2021 года ён быў старшынёй Следчага камітэта. Экс-генпракурор Андрэй Швед на мінулым тыдні перайшоў працаваць у Вярхоўны суд.
На месца Горы ў Следчым камітэце прызначаны Канстанцін Бычэк, які раней кіраваў Следчым упраўленнем КДБ.