Пяткевіч — узмацненне, Каранік не цягнуў. Чаму Лукашэнка зноў ператрахнуў кадры

Наталья Петкевич

"Патрэбны хтосьці, хто зможа камунікаваць, тлумачыць" / t.me/vvmvdrb

Лукашэнка зноў пераставіў топ-чыноўнікаў месцаміНаталля Пяткевіч змяніла Уладзіміра Караніка на пасадзе намесніка прэм'ер-міністра, да гэтага яна была першым намеснікам старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі. А сам Каранік адправіўся кіраваць Акадэміяй навук.

З чым звязаныя чарговыя перастаноўкі і чаго чакаць ад старых чыноўнікаў на новых месцах. Еўрарадыё спытала галоўную рэдактарку Plan B Вольгу Лойку.

Патрэбен хтосьці, хто здолее камунікаваць з людзьмі

Прызначэнне Наталлі Пяткевіч намеснікам прэм'ера гэта ўзмацненне вагі ўсяго беларускага ўрада, лічыць Вольга Лойка.

Склалася ўражанне, што сёння інтэлектуальныя рэсурсы канцэнтруюцца ва ўрадзе. Таму што Пяткевіч моцны ход у параўнанні з Пярцовым, які заняў яе месца ў Адміністрацыі. Яна значна больш моцны гулец з уласнай вагай.

Вольга Лойка лічыць, што прызначэннем Пяткевіч на новую пасаду Лукашэнка спрабуе ратаваць эканоміку.

Петкевич — усиление, Караник не тянул. Зачем Лукашенко снова перетряхнул кадры
Наталля Пяткевіч — новы намеснік прэм'ер-міністра / ctv.by
Петкевич — усиление, Караник не тянул. Зачем Лукашенко снова перетряхнул кадры
Уладзімір Каранік — новы старшыня НАН Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.