Як беларусам застрахаваць сябе ад голаду? Эфір з эканамісткай

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
60 мільёнаў рублёў вылучаныя з дзяржбюджэту на ліквідацыю наступстваў вясновых замаразкаў, якія пашкодзілі сельскую гаспадарку. Такія лічбы агучыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.
Беларусы панікуюць. Што будзе з ураджаем і, галоўнае, што будзе з ураджаем бульбы?
— Катастрофы няма, — кажа Лукашэнка, але параіў усім перасеяць пасевы.
Ці можна верыць словам кіраўніка Беларусі? Як звычайныя людзі могуць застрахаваць сябе ад голаду? Чаму Лукашэнка зноў узяўся за яйкі? Якія рызыкі пры адкрыцці бізнеса могуць існаваць у нашай краіне сёння? Што адбываецца з беларускім экспартам і імпартам?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.