Еўрапарламент увёў пошліны на ўгнаенні і сяльгаставары з Беларусі і РФ

Угнаенні, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
22 траўня Еўрапарламент ухваліў павышэнне на 50% мытных пошлін на шэраг сельскагаспадарчых тавараў з Беларусі і Расіі, якія раней прапанаваў Камітэт па міжнародным гандлі Еўрапарламента.
Гэта прадукцыя, якая дагэтуль не абкладаліся ніякімі мытнымі пошлінамі ЕС, — цукар, воцат, мука і кармы для жывёлы, удакладняе DW.
Акрамя таго еўрадэпутаты падтрымалі ўвядзенне пошлін у памеры 6,5% на ўгнаенні з Беларусі і Расіі плюс дадатковыя зборы па 40-45 еўра за тону на працягу 2025-2026 гадоў. Плануецца, што да 2028 года гэтыя пошліны вырастуць да 430 еўра за тону.
У Бруселі заяўляюць, што даходы, атрыманыя ад гандлю ўгнаеннямі, Расія і Беларусь укладаюць у вайну супраць Украіны. Адпаведна, санкцыі дапамогуць прадухіліць выкарыстанне еўрапейскага рынку для фінансавання расійскага вайскова-прамысловага комплексу, казала пастаянная дакладчыца Еўрапарламента па Расіі Інэсе Вайдэрэ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.