Аб’ёмы экспарту з Беларусі на акупаваныя тэрыторыі Украіны патроіліся

Рэзкі рост адбыўся ў першым квартале 2025 года

Рэзкі рост адбыўся ў першым квартале 2025 года / Сообщество железнодорожников Беларуси

У 2024 годзе беларускія прадпрыемствы адправілі на акупаваныя тэрыторыі Украіны 4 260 тон грузаў, што адпавядае 66 чыгуначным вагонам, паведамляе “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”. У сярэднім гэта складала 355 тон і 5,5 вагона ў месяц.

Аднак ужо ў першым квартале 2025 года экспарт дасягнуў 2 626 тон — 47 вагонаў за тры месяцы. Сярэднямесячны паказчык рэзка вырас да 875,3 тоны і 15,7 вагона.

У параўнанні з 2024 годам, аб’ёмы экспарту ў пачатку 2025 года павялічыліся амаль у тры разы як па масе, так і па колькасці вагонаў.

Объёмы экспорта из Беларуси на оккупированные территории Украины утроились

Сярод найбуйнейшых пастаўшчыкоў — ААТ "Беларуськалій", ААТ "Спецжалезабетон", РУП "СГ-ТРАНС", лясгасы і Мазырсоль. Адзначана таксама адпраўка прадукцыі для патрэб ваенных аб’ектаў Расіі ў Крыме.

Галоўным атрымальнікам грузаў з Беларусі з’яўляецца ТАА "Флоранс".

Сярод беларускіх кампаній, што атрымліваюць грузы з тэрыторый, непадкантрольных Кіеву, фігуруюць:

  • ЗАТ "Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання" (АЗТМ);

  • ААТ "БЕЛАЗ";

  • ААТ "Керамін";

  • ААТ "Мінскі аўтамабільны завод";

  • ААТ "Пухавіцкі вопытна-эксперыментальны завод";

  • ААТ "Гомельбудматэрыялы";

  • ААТ "Скідзельскі цукровы камбінат";

  • ЗТАА "Омск Карбон Магілёў";

  • АДА "Металургічная кампанія Прамбудметал" і іншыя.

Асноўную масу грузаў складалі металапрадукцыя — сталь, балкі, швелеры, і сыравіна — каалін, кокс, смалы.

Экспарцёрам з акупаваных украінскіх тэрыторый выступала ўсё тое ж ТАА "Флоранс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.