Расія ўсё часцей атакуе ўкраінскую чыгунку

Пашкоджаная чыгунка

Пашкоджаная чыгунка

Расія ўсё часцей атакуе ўкраінскую чыгунку. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Украіны Аляксей Кулеба.

Па яго словах, толькі з пачатку 2025-га расійскія атакі нанеслі чыгуначнай інфраструктуры шкоды на мільярд долараў.

"Калі параўноўваць толькі апошнія тры месяцы, то колькасць нападаў павялічылася ў тры разы. З пачатку года было здзейснена 800 атак чыгуначнай інфраструктуры, больш за 3000 чыгуначных аб'ектаў былі пашкоджаныя".

Кулеба дадаў, што часам расіяне адмыслова пераследуюць цягнікі і спрабуюць забіць машыністаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.