Ад начнога расійскага ўдару па Балаклеі загінулі трое, пацярпелі падлеткі
Расіяне нанеслі ўдар па Балаклеі / Харкаўская АВА
У ноч на 17 лістапада расійскія войскі нанеслі два ракетныя ўдары па Балаклеі Харкаўскай вобласці. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на кіраўніцтва Балаклеі і Харкаўскай вобласці.
У выніку атакі былі пашкоджаныя шматкватэрныя жылыя дамы і прыпаркаваныя побач аўтамабілі. Паводле папярэдняй інфармацыі, тры чалавекі загінулі. Яшчэ дзесяцёра атрымалі раненні, сярод іх — падлеткі ва ўзросце 15, 14 і 18 гадоў. Медыкі шпіталізавалі дзевяцярых пацярпелых, адзін чалавек атрымлівае медыцынскую дапамогу амбулаторна.
Таксама ў ноч на панядзелак расіяне ўдарылі па партовай і энергетычнай інфраструктуры Адэскай вобласці. Удар быў нанесены беспілотнікамі, выбухі прагрымелі ў некалькіх гарадах.
У выніку атакі было пашкоджанае партовае абсталяванне і некалькі грамадзянскіх суднаў, якія знаходзіліся каля прычалаў. У адным з партоў, як паведамляецца, ёсць перабоі з падачай электрычнасці.