На Беларускай чыгунцы плануецца масавае скарачэнне — СЧБ

Мінус 30% штату і максімальны ціск / Коллаж Сообщества железнодорожников Беларуси
Беларуская чыгунка плануе скараціць 30% работнікаў, паведамляе “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”. Калі раней кіраўніцтва кампаніі гаварыла пра масавае скарачэнне 8 тысяч супрацоўнікаў, то цяпер агучваецца лічба больш за 18 тысяч чалавек.
Пры агульнай колькасці работнікаў БЧ у 61 тысячу чалавек, 30% — гэта больш за 18 тысяч.
22 красавіка 2025 года начальнік БЧ Уладзімір Верэніч на ўнутранай нарадзе пацвердзіў планы маштабнай “аптымізацыі”, паведамляюць крыніцы супольнасці.
Першымі пад “нож” трапяць супрацоўнікі Мінскага аддзялення — з 14,1 тысячы чалавек могуць быць звольненыя 4 230. Аднак цалкам верагодна, што скарачэнні закрануць усе аддзяленні чыгункі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.