Якія ваенныя грузы з Беларусі едуць у Расію

Поставки из Беларуси в Россию

"Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі" распавядае пра першы квартал 2025 года / Сообщество железнодорожников Беларуси

Беларуская чыгунка застаецца найважнейшым звяном у забеспячэнні расійскай арміі, піша ў сваім аналітычным матэрыяле "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі". Гэта адбываецца на фоне падзення транзітных і камерцыйных перавозак. У першым квартале 2025 года паток грузаў абароннага прызначэння паміж Беларуссю і Расіяй працягвае расці.

Па чыгунцы рэгулярна адпраўляюць тэхніку, будаўнічыя матэрыялы і паліва ў інтарэсах Мінабароны Расіі, уключаючы часткі, звязаныя з ядзерным арсеналам.

Якія прадпрыемствы Беларусі найбольш актыўныя ў пастаўках

Са студзеня па сакавік 2025 года Мінскі завод колавых цягачоў адправіў у Расію 93 вагоны з прадукцыяй ваеннага прызначэння. Аснову грузу склалі цяжкія шасі і прычэпы, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах ППА (С-400, С-300, С-350) і ракетных комплексах тыпу "Іскандэр" і "Ярс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.