БТ пакажа матч “Слован” – БАТЭ ў жывым эфіры

Паядынак адбудзецца ў сераду, 20 жніўня, на стадыёне “Пасіенкі”, і пачнецца ў 21.45 па беларускім часе. Сустрэча ў адказ пройдзе ў аўторак, 26 жніўня, на “Барысаў-Арэне”. Стартавы свісток прагучыць таксама ў 21.45. Гэтую гульню беларусы таксама пабачаць у жывым эфіры, паведамляе сайт tribuna.com.

Нагадаем, што гасцявы матч папярэдняга этапа кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з удзелам барысаўскага БАТЭ і венгерскага "Дэбрэцэна" беларускае тэлебачанне не паказала, спаслаўшыся на вялікі кошт трансляцыі. Чым выклікала шквал крытыкі ў свій адрас. Гульні паміж барысаўскім БАТЭ і “Слованам” з Братыславы вызначаць, хто з двух клубаў сёлета выступіць у групавым раундзе Лігі чэмпіёнаў.