БАТЭ абыграў “Дняпро” — 3:0

Гэтая перамога дазволіла БАТЭ адарвацца ад мінскага “Дынама” на чатыры ачкі і замацавацца на першым радку турнірнай табліцы. Зрэшты, у сталічнай каманды яшчэ дзве сустрэчы ў запасе і сітуацыя можа змяніцца.

Таксама ў рамках 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі сустрэліся “Белшына” і “Шахцёр” — 2:1.

17 жніўня мінскае “Дынама” згуляе з “Тарпеда-БелАЗ”, “Гомель” прыме “Мінск”, “Слуцк” сустрэнецца з “Нафтанам”, а брэсцкае “Дынама” — з “Нёманам”.