Арына Сабаленка — першая ракетка свету
Арына Сабаленка / Reuters
Арына Сабаленка стала першай ракеткай свету. 11 верасня быў апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. З красавіка 2022-га першы радок у ім займала Іга Свёнтак з Польшчы. Аднак на адкрытым чэмпіянаце ЗША яна выбыла ў 1/8 фіналу і не абараніла тытул, страціла важныя ачкі. Сабаленка дайшла да фіналу, у якім прайграла, але гэтага было дастаткова, каб стаць першай.
Арыне Сабаленка 25 гадоў. Доўгі час вышэй за другі радок у сусветным рэйтынгу яна не падымалася. У ліпені Сабаленка ўпусціла магчымасць стаць першай ракеткай свету на Уімблдоне, але паабяцала, што зробіць усё, каб ёй стаць у 2023 годзе. І слова стрымала.
Першай ракеткай свету ў 2012-2013 гадах была беларуска Вікторыя Азаранка (цяпер яна на 23-м месцы).
Арыну Сабаленка крытыкуюць за тое, што ў 2020-м яна не падтрымала пратэсты ў Беларусі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны яна доўгі час пазбягала выказвання сваёй пазіцыі на гэтую тэму. Сабаленка актыўна выкарыстоўвае прапаганда рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.