32-гадовы жыхар Мінска спыніў электрацягнік бізнес-класса "Штадлер"
32-гадовы жыхар Мінска трапіў пад электрацягнік бізнес-класса "Штадлер" Мінск — Маладзечна. Здарэнне адбылося ўвечары 1 красавіка на чыгуначнай станцыі Ждановічы. Як паведамляе kraj.by, сведкі кажуць, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення, хістаўся на платформе, прасіў у мінакоў закурыць. У момант, калі праз станцыю праходзіў электрацягнік (ён там не спыняўся), мінчук упаў і апынуўся паміж цягніком і платформай.
Машыніст выкарыстаў экстраннае тармажэнне, але гэта не выратавала мужчыну ад траўмаў. Яго шпіталізавалі. Праводзіцца праверка. Затрымка ў руху цягніка склала каля 12 хвілін.