З'явіўся фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага

Так выглядае фэйкавы сайт Ціханоўскага

Так выглядае фэйкавы сайт Ціханоўскага / фэйкавы сайт

У інтэрнэце з'явіўся фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага. Гэта заўважыла каманда тг-канала "Краіна для жыцця", звязанага з блогерам і былым палітвязнем.

"Спецслужбы Беларусі (ці Расіі) стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і спрабуюць сабраць анкетныя даныя кандыдатаў у валанцёры",папярэджвае каманда "Краіны для жыцця".

Яны рэкамендуюць не заходзіць на сайт tsikhanоuskі.оrg і не пакідаць там свае звесткі.

Пра набор валанцёраў у сваю каманду Ціханоўскі абвясціў 1 ліпеня. Блогер папярэдзіў што рыхтуе "магутны ўдар" па рэжыме Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.