Сяргей Ціханоўскі абвясціў набор у сваю каманду
Сяргей Ціханоўскі / "Страна для жизни"
Экс-палітвязень Сяргей Ціханоўскі набірае людзей у сваю каманду. Пра гэта ён заявіў у відэазвароце на ютуб-канале "Краіна для жыцця".
Ён плануе матываваць беларусаў замежжа і ў самой Беларусі "для змагання за дэмакратыю ў Беларусі". З гэтай мэтай Ціханоўскі плануе паездкі з камандай па гарадах і краінах. Ахвочых ён запрашае далучыцца, запоўніўшы форму заяўкі пад ролікам.
Ціханоўскі абяцае прыкладна праз тры тыдні нанесці "магутны ўдар па лукашызме і яго прапагандзе". Дзеля гэтага ён абвясціў збор данатаў. Ён плаенуе сабраць 200 тысяч еўра і падкрэслівае, што гэта невялікая сума для задуманай задачы.