З'явілася абноўленая купюра наміналам 5 еўра (фота)
З 2 траўня, на тэрыторыі ўсіх краін, якія ўваходзяць у зону адзінай еўрапейскай валюты.
На галаграме і на вадзяным знаку банкноты з'явілася выява гераіні старажытнагрэцкай міфалогіі, дачкі фінікійскага цара Еўропы. Выпуклы шрыфт па баках купюры дапаможа людзям з праблемамі зроку. Акрамя таго, вартасць банкноты маркіравана і на кірыліцы. Лічыцца, што новыя 5 еўра лепш абароненыя ад падробак.
Новыя купюры ў 5 еўра будуць выкарыстоўвацца адначасова са старымі да поўнага вываду з абароту апошніх.