Звольнілі намесніка міністра энергетыкі, які курыраваў БелАЭС
Міхаіл Міхадзюк / vitvesti.by
Міхаіла Міхадзюка звольнілі з пасады намесніка міністра энергетыкі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міхадзюк стаў намеснікам міністра энергетыкі ў 2005 годзе. Ён кіраваў працай Дэпартамента па ядзернай энергетыцы, курыраваў дзейнасць БелАЭС, канцэрнаў "Белэнерга", "Белпалівагаз" ды іншых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства.
У снежні агенцтва Bloomberg апублікавала артыкул пра сур'ёзныя праблемы, якія ўзніклі пры будаўніцтве Беларускай АЭС. Паводле інфармацыі агенцтва, менавіта праз гэтыя праблемы запуск другога рэактара БелАЭС быў адкладзены.