З’явілася відэа падзення ў Нью-Ёрку верталёта
У Нью-Ёрку верталёт упаў у праліў Іст-Рывер. Загінулі 5 чалавек. Вядома, што верталёт выконваў прыватны рэйс, з яго борта рабілі фотаздымкі. Ён упаў у ваду і хутка патануў. Самастойна выратаваўся толькі пілот. Двое пасажыраў загінулі на месцы, трое памерлі ў бальніцы.