Злучаныя Штаты прыпыняюць розыгрыш латарэі Green Card
ЗША, ілюстрацыйнае фота
Злучаныя Штаты прыпыняюць праграму DV1, у рамках якой разыгрывалася латарэя Green Card. Пра гэта заявіла міністр унутранай бяспекі ЗША Крысці Ноэм. Гэты крок яна патлумачыла жаданнем гарантаваць, "што ніводзін амерыканец больш не пацерпіць ад гэтай катастрафічнай праграмы".
Падставай для прыпынення выдачы грын-карт Ноэм назвала страляніну ў Браўнаўскім універсітэце ў Провідэнсе 13 снежня. Мужчына адкрыў агонь па студэнтах падчас падрыхтоўкі да іспытаў. Два чалавекі загінулі, дзевяць атрымалі раненні. Цела стралка — 48‑гадовага Клаўдыа Мануэла Невеса Валентэ знайшлі 18 снежня.
"Стралок з Браўнаўскага ўніверсітэта Клаўдыа Мануэл Невес Валентэ ўехаў у ЗША па іміграцыйнай візе ў межах праграмы латарэі разнастайнасці (DV1) у 2017 годзе і атрымаў грын-карту. Гэтаму жахліваму чалавеку ніколі не варта было дазваляць уезд у нашу краіну.
У 2017 годзе прэзідэнт Трамп дамагаўся спынення гэтай праграмы пасля разбуральнага наезду грузавіка ў Нью-Ёрку, здзейсненага тэрарыстам ІДІЛ, які ўехаў у краіну па праграме DV1 і забіў восем чалавек", — напісала Крысці Ноэм у сацсетках.
Штогод праз латарэю грын-карт разыгрываюць каля 50 тысяч іміграцыйных візаў (DV1). Пераможцы латарэі могуць прыехаць у ЗША і легальна жыць і працаваць там. Большая частка атрымальнікаў грын-карт застаюцца ў Штатах.
The Brown University shooter, Claudio Manuel Neves Valente entered the United States through the diversity lottery immigrant visa program (DV1) in 2017 and was granted a green card. This heinous individual should never have been allowed in our country.
— Secretary Kristi Noem (@Sec_Noem) December 19, 2025
In 2017, President Trump…