Жыхары Казахстана забілі ў Мінску расіяніна

Тады ў арандаванай кватэры знайшлі целы 27-гадовага казахстанца і 30-гадовага расіяніна з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Зламыснікі нанеслі ім шматлікія нажавыя раненні, забралі вялікую суму грошай і ўцяклі. Як стала вядома, у здзяйсненні злачынства падазраюцца 29-ці і 32-гадовы жыхары Казахстана. Іх затрымалі на радзіме, на допыце мужчыны распавялі пра забойства.  

Як інфармуе "Интерфакс-Запад", затрыманых казахстанцаў прывезлі для правядзення следчых дзеянняў у Мінск.

Фота — Fotolia