Жыхарка Чэрвеня ад рэўнасці парэзала мужа
Падчас сваркі жанчына нажом нанесла мужу цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Як адзначае БЕЛТА, здарэнне адбылося ўвечары 21 верасня. Жонка была нецвярозай і пачала з рэўнасці сварыцца.
У выніку 34-гадовага мужчыну з пранікальным раненнем брушной поласцi, колата-рэзанымі раненнямі левага сцягна, грудной клеткі і галавы даставілі ў раённую лякарню.
На жанчыну пачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.
Фота — izvestiaur.ru