Жыхар Воранаўскага раёна выразаў у суседа 15 авечак
Матывам злачынства стала помста за дробны крадзеж гаспадарчага інвентара.
У Воранаўскім раёне вясковец выразаў у суседа 15 авечак, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт. Познім вечарам неаднаразова судзімы непрацоўны жыхар аднаго з сельскіх населеных пунктаў прабраўся ў суседскі хлеў і зарэзаў 13 авечак і двух ягнятаў. Зламыснік пры гэтым быў п’яны.
Следчыя высветлілі, што матывам злачынства стала помста за дробны крадзеж гаспадарчага інвентара. Кошт забітых жывёл склаў 17,9 мільёна рублёў.
Следчыя працягваюць высвятляць абставіны здарэння, а таксама правяраюць падазраванага на спрычыннасць да іншых злачынстваў. На падазраванага завялі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне маёмасці ў значным памеры.