Жыхар Асіповіч пакідаў без грошай дзяўчат па ўсёй Беларусі (фота)

Ён распачынаў з дзяўчатамі рамантычныя адносіны, распавядаў, што матэрыяльна забяспечаны, некаторым прапаноўваў узяць шлюб. Нават дараваў залатыя заручальныя пярсцёнкі, якія, як пасля стала вядома, былі зусім не залатымі. Хлопец здымаў кватэры, а дзяўчат пераконваў, што гэта яго жылплошча, некаторыя пераязджалі з рэчамі, якія пасля знікалі разам з "жаніхом".

На сваіх знаёмых малады чалавек рэгістраваў мабільныя тэлефоны. Адну дзяўчыну махляр пераканаў узяць крэдыт, а грошы перадаць яму. Скрадзеная маёмасць яшчэ адной ацэненая на суму больш за 50 мільёнаў рублёў.  

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, сярод пацярпелых не толькі жыхаркі Асіповіч, але і іншых гарадоў Беларусі. Іх можа быць значна больш, праваахоўнікі цяпер збіраюць інфармацыю і расшукваюць махляра.

Фота — guvd.gov.by