Завод БАТЭ спыняе сваю працу на 18 дзён

Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання адпраўляе сваіх працаўнікоў на вымушаныя канікулы як за свой кошт, так і ў залік адпачынкаў, паведамляе сайт barysau.by.



"Прычына звычайная — тая, якая на нашым заводзе здараецца напрыканцы года, — патлумачыў адзін з работнікаў завода БАТЭ. — Многія прадпрыемствы-партнёры з Расіі з 1-га па 10-е студзеня не працуюць. Там проста няма магчымасці закупіць прадукцыю, яны адпачываюць. Але, канешне, ёсць і іншыя прычыны".

Фота — Fotolia