Завершанае следства па справе аб дзёрзкім рабаванні вясковай пошты

СК завяршыў расследаванне нападу, здзейсненага 14 траўня ў Барысаўскім раёне, паведамляе БЕЛТА. "Абвінавачаным па крымінальнай справе праходзіць жыхар Барысава 1971 нараджэння. Устаноўлена, што мужчына з мэтай завалодання грашовымі сродкамі ў буйным памеры, узброіўшыся рэвальверам, у масцы і пальчатках трапіў у памяшканне названага аддзялення паштовай сувязі, пагражаючы супрацоўніцы, выкраў з скрыні працоўнага стала ўсе наяўныя грошы і ўцёк з месца злачынства", — гавораць у Следчым камітэце.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазраваны быў затрыманы, а выкрадзеныя грошы і зброю канфіскавалі. Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя па ч.2 арт.207 (разбой, здзейснены з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры), ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.