Затрыманых па "справе баевікоў" ужо 11 чалавек

Наста Дашкевіч у сацсетках паведамляе імя адзінаццатага затрыманага па так званай "справе баевікоў" — Цімур Пашкевіч.
Агульны спіс затрыманых:
1. Міраслаў Лазоўскі
2. Алесь Яўдаха
3. Андрэй Дундукоў — ратавальнік рэспубліканскага атрада спецыяльнага назначэння. Прапаршчык.
4. Дукшт Вячаслаў. Спецназавец.
5. Андрэй Комлік-Ямацін.
6. Грэк Ілля — нам. начальніка па ідэалогіі. Памежнік. Гродзенская вобласць, Смаргонскі памежны атрад.
7. Міхалькоў Ян — сын Міколы Міхалкова. Вайсковец.
8. Абрамаў Аляксей.
9. Папрасілі не называць імя і прозвішча. Спадзяюцца, што ўзялі за "кампанію" і чалавек "выпадковы". Працуе ў памежных структурах.
10. Барсток Сяргей.
11. Пашкевіч Цімур.
Паводле неафіцыйных звестак, затрыманых вінавацяць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў (арт.293 ч.3 Крымінальнага кодэксу). Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.