Затрыманы аферыст з Салігорска, які абкрадаў дзяўчат
Зламыснік шукаў у інтэрнэце сваіх ахвяраў, пасля чаго прасіўся ў госці і забіраў каштоўнасці ды грошы.
Сума крадзяжоў складала ад 10 да 70 мільёнаў рублёў за адзін вечар. А агульная сума шкоды склала больш за 120 мільёнаў рублёў.
Пакуль у міліцыю з заявамі звярнуліся тры пацярпелыя. Аферыст затрыманы, распачатая крымінальная справа. Вось што распавёў у каментары тэлеканалу "Беларусь 1" Павел Гавін, намеснік начальніка Салігорскага РАУС:
"Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку быў устаноўлены жыхар Салігорскага раёна, які зараз пражывае за межамі Салігорскага раёна, 1987 года нараджэння. Раней не аднаразова судзімы".
Праваахоўнікі не адмаўляюць, што ахвяраў аферыста можа быць значна больш і заклікаюць іх адгукнуцца.