Кіроўца, які больш за 60 разоў парушаў правілы, спаліў радар
Яму, а таксама яшчэ двум падазраваным, пагражае да 12 гадоў турмы.
Дваіх падазраваных затрымалі магілёўскія міліцыянты. Паведамленні аб знікненні фотарадара з'явіліся напрыканцы ліпеня. Пасля камера коштам каля 25 тысяч еўра была знойдзена спаленай у лесе. Аб знішчэнні фотарадара праваахоўнікі даведаліся са СМІ, так як уладальнікі абсталявання ў міліцыю не звярталіся.
"Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў рэгіёну сумесна са спецыялістамі ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці быў вылучаны шэраг версій аб магчымым дачыненні асоб да здзейсненага злачынства", - распавёў выконваючы абавязкі начальніка УУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Васільеў.
У выніку былі атрыманыя звесткі аб магчымай датычнасці да злачынства трох жыхароў горада Магілёва, якія прыцягваліся раней за парушэнне Правілаў дарожнага руху. Адзін з іх - больш за 60 разоў. Дваіх з іх ўжо затрымалі.
СК узбудзіў крымінальную справу ў адпаведнасці з часткай 3 артыкула 218 КК Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае пакаранне ад 7 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Гэты выпадак самы рэзанансны ў вобласці і адзіны, калі дарагую апаратуру знішчылі. У астатніх выпадках фотафіксатары псавалі, аднак яны працягвалі працаваць. Напрыклад, прыбор, размешчаны па праспекце Шміта ў горадзе Магілёве, сарвалі са слупа, па праспекце Міра ў фотарадара зафарбавалі аб'ектыў. У кампаніі "Бяспечныя дарогі Беларусі", прадстаўнікі якой займаюцца устаноўкай фотарадараў, адзначаюць, што ў апошні час камеры становяцца аб'ектамі хуліганстваў ўсё часцей. А лідзіруюць па колькасці сапсаваных - Магілёў і Магілёўская вобласть, паведамляе БелТА.