Затрымалі мужчыну, які ў 2020-м крыкнуў з балкона "Лукашэнку ў аўтазак"
Крыкнуў з балкона "Лукашэнку ў аўтазак!" і "Жыве Беларусь!" / Кадр з відэа
У Беларусі затрымалі мужчыну, які ў 2020 годзе крыкнуў з балкона "Лукашэнку ў аўтазак!", "Жыве Беларусь!". Яго ўчынак быў зняты на відэа і апублікаваны ў інтэрнэце. Здымала сяброўка. Мужчына кажа, што яна таксама затрыманая.
Як піша "Медыязона", затрыманы — Вадзім Фаламетаў (у прыватнасці, ён так падпісаны на старонцы ў vk.com). На відэа ён гаворыць, што ў 2020-м удзельнічаў у вулічных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.