Замест дворнікаў узімку Мінск будуць прыбіраць "асацыяльныя асобы"
Асацыяльныя асобы будуць прыцягвацца да ўборкі сталічных тэрыторый у зімовы перыяд.
Пра гэта журналістам паведаміў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Янчык, перадае БЕЛТА.
Па яго словах, яшчэ ў 2012 годзе такіх людзей пачалі прыцягваць да розных відаў работ, не толькі да ўборкі тэрыторый. Гэтая практыка працягнецца і сёлета, "каб усе асацыяльныя элементы грамадства працоўным удзелам рабілі ўнёсак ва ўтрыманне горада".
Янчык таксама паведаміў, што Мінск адчувае недахоп дворнікаў. Па яго словах, заробкі гэтай катэгорыі работнікаў узімку плануецца падняць на 25-30%. Заробак работнікаў па комплекснай уборцы тэрыторый павінен складаць 5-5,5 млн рублёў, заявіў ён.
Фота — onliner.by