Залева спыняе транспарт у Мінску
Дождж у Мінску 23 ліпеня / БЕЛТА
Моцная залева абрынулася на Мінск зранку 23 ліпеня.
У горадзе фіксуюцца падтапленні дарог. "Мінсктранс" паведамляе пра спыненне руху транспарту на вуліцах Гурскага, Льва Сапегі, Казінца, Мірашнічэнкі, Партызанскім праспекце ды ў іншых месцах.
Ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама заявілі, што рэгуляваннем руху ў праблемных месцах займаюцца інспектары ДАІ.
На сераду сіноптыкі прагназавалі моцныя залевы з навальніцай і зранку, і ўдзень.