Забойца праваслаўнага святара атрымаў 14 гадоў пазбаўлення волі (відэа)
Трагічнае здарэнне адбылося ў лістападзе мінулага года.
Святар Аляксандр (Марозаў) служыў у аграгарадку Смаляны ў Аршанскім раёне. Ён даў у сваім доме месца для пражывання маладому мужчыну, той доўгі час там жыў і нават быў зарэгістраваны. Незадоўга да забойства на начлег да іх папрасіўся яшчэ адзін мужчына.
Уначы паміж святаром і пастаяльцамі адбыўся канфлікт, падчас якога Марозаву былі нанесеныя шматлікія нажавыя раненні, ад якіх ён і памёр.
Абодва мужчыны былі затрыманыя ў статусе падазраваных. Але на стадыі папярэдняга следства крымінальны пераслед у дачыненні да часовага жыхара быў спынены. 14 гадоў за кратамі правядзе 23-гадовы хлопец, які расправу над святаром здзейсніў у стане алкагольнага ап'янення, інфармуе БЕЛТА.

Фота, відэа — АНТ