З мінскага футбольнага "Дынама" сышоў паўабаронца Чыгозэ Удоджы
З мінскага футбольнага "Дынама" сышоў 29-гадовы Чыгозэ Удоджы. Футбаліст нігерыйскага паходжання з балгарскім пашпартам выступаў за беларускі клуб на працягу двух сезонаў. Развітанне Удоджэ з мінскім "Дынама" адбылося "па ўзаемнай дамове бакоў".
У 70 матчах за дынамаўцаў легіянер забіў 21 гол, аддаў 7 галявых перадач.
Фота: dinamo-minsk.by