З інтэрната БДУ эвакуявалі 762 чалавекі

З інтэрната БДУ эвакуявалі 762 чалавекі

З інтэрната БДУ на вуліцы Чурлёніса ў Мінску эвакуявалі 762 чалавекі. Здарэнне адбылося каля 23-й гадзіны ў пятніцу, 12 лютага. На 12-м паверсе гарэў смеццеправод, спрацавала аўтаматычная сігналізацыя. Як інфармуе БЕЛТА, пацярпелых не было.