"Яндэкс" пераносіць з Кітая ў Мінск вытворчасць "разумных тэлевізараў"

На "Гарызонце" плануюць збіраць "разумныя тэлевізары" / sb.by
На беларускім заводзе H-tv (былы "Гарызонт") будуць выпускаць "разумныя тэлевізары". Да масавага выпуску ў мінску тэлевізараў лінейкі "ТБ станцыя" з разумным памочнікам "Аліса" рыхтуецца кампанія "Яндэкс", піша Forbes.
Беларускі партнёр інвеставаў ужо 2 мільёны долараў у закупку абсталявання для новых рабатызаваных вытворчых ліній. Аналітыкі мяркуюць, што перанос вытворчасці з Кітая ў Беларусь дазволіць "Яндэксу" скараціць частку выдаткаў, і, магчыма, прыцягнуць субсідыі.
Партыя тэлевізараў "ТБ станцыя", сумешчаных з разумным памочнікам "Аліса" і платформай разумнага дома, была выпушчаная на заводзе H-tv у чэрвені. Паведамляецца, што ў мінулым месяцы было выраблена 230 такіх тэлевізараў, якія паступілі ўжо ў продаж.
На заводзе кажуць, што гэта тэставая партыя тэлевізараў, выпушчаная яшчэ на старой вытворчасці. Са жніўня зборка тэлевізараў лінейкі "ТБ станцыя" будзе адбывацца на новых канвеерных лініях.
Суразмоўцы Forbes не раскрылі планы па выпуску тэлевізараў "Яндэкса", але заявілі, што на новай пляцоўцы будзе выпускацца сотні тысяч тэлевізараў у год.
Таксама на H-tv вырабляюць тэлевізары расійскай маркі Sber.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.