Выхавацелька дзіцячага садка везла ў сваім аўто 108 літраў нелегальнага алкаголю

Выхавацелька дзіцячага садка везла ў сваім аўто 108 літраў нелегальнага алкаголю

Мінская міліцыя затрымала 44-гадовую выхавацельку дзіцячага садка. Яна перавозіла 108 літраў алкагольнай прадукцыі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Выявілася, што жанчына перавозіла ў сваім аўто 108 бутэлек віскі і гарэлкі, якія не мелі беларускіх акцызных марак. Таксама у жанчыны не было дакументаў, якія пацвярджалі, што алкаголь быў набыты легальна. Агульны кошт грузу склаў больш за 1400 рублёў.

На жанчыну склалі адміністрацыйны пратакол. Увесь алкаголь канфіскаваны ў прыбытак дзяржавы. Выхавацельку аштрафавалі на 245 рублёў (10 базавых велічыняў).