Віленскі аэрапорт спыняў працу на 11 гадзін

Віленскі аэрапорт

Віленскі аэрапорт / LRT

У нядзелю ўвечары паветраную прастору над Віленскім аэрапортам зноў закрылі праз кантрабандныя паветраныя шары, якія заляцелі з Беларусі ў Літву. Абмежаванні ўвялі з 18:09, а знялі а 5-й гадзіне раніцы.

"Паводле першапачатковых звестак, пастанова аб увядзенні абмежаванняў паветранай прасторы была абумоўленая навігацыйнымі адзнакамі, характэрнымі для паветраных шароў, якія рухаліся ў кірунку Віленскага аэрапорта", цытуе выданне LRT паведамленне аэрапорта.

Абмежаванні закранулі больш як 7400 пасажыраў і 50 рэйсаў: 31 рэйс быў адменены, 10 перанакіраваныя, 9 затрыманыя.

Побач з аэрапортам было зафіксавана 60 паветраных шароў, з якіх каля 40 знаходзіліся ў крытычна важных для руху самалётаў месцах.

Раней кампанія "Літоўскія Аэрапорты" (LTOU) звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай пачаць дасудовае расследаванне праз пагрозу нацыянальнай бяспецы, якая ўзнікла пасля з'яўлення кантрабандных паветраных шароў з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.