Вікторыя Азаранка вывела свайго нованароджанага сына на тэнісны корт (фота)

Вікторыя Азаранка вывела свайго нованароджанага сына на тэнісны корт (фота)

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, экс-першая ракетка свету, наведала са сваім нованароджаным сынам Леа тэнісны корт. Адпаведныя фотаздымкі спартсменка выклала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

“Леа знаёміцца з працоўным месцам мамы. Тут мы таксама будзем праводзіць некаторы час”, — напісала Вікторыя.

Знакамітая тэнісістка нарадзіла сына 20 снежня. Раней яна заяўляла, што не будзе доўга затрымлівацца ў дэкрэце і летам наступнага году выйдзе на тэнісныя спаборніцтвы.

Вікторыя Азаранка вывела свайго нованароджанага сына на тэнісны корт (фота)
Вікторыя Азаранка вывела свайго нованароджанага сына на тэнісны корт (фота)