Ужо выпрацаваўся імунітэт: як турбізнэс і турысты перажываюць закрыццё мяжы
Турызм, фота ілюстрацыйнае / unsplash
Калі Польшча закрыла мяжу з Беларуссю, шмат у каго быў шок. А як індустрыя спраўляецца з навінамі пра закрыццё беларуска-літоўскай мяжы? Мы спыталі пра гэта галоўнага рэдактара праекта Visa Flow Анастасію Лысоковскую.
"Вельмі ўскладняе жыццё звычайным людзям"
— Дык што ж: зноў шок — ці турбізнес ужо падрыхтаваўся?
— Дакладна, з моманту мінулага закрыцця польскай мяжы ў турагенцтваў і аператараў быў час пераасэнсаваць сітуацыю і адаптавацца. Ужо выпрацаваўся імунітэт да падобных навін, яны нікога не шакуюць.
У турагенцкіх чатах, вядома, адчуваецца некаторае напружанне, але без панікі. Усе разумеюць прычыны такіх палітычных рашэнняў і імкнуцца загадзя рыхтавацца да любых сцэнараў, як бы сумна гэта ні гучала.