Расія прыраўняе туры ў Беларусь да ўнутранага турызму

У Беларусь можа рэзка павялічыцца паток расійскіх турыстаў / pixabay.com
11 ліпеня 2025 года Дзярждума Расіі прыняла закон, які можа істотна спрасціць арганізацыю тураў у дружалюбныя краіны, уключаючы Беларусь. Закон уступіць у сілу 1 верасня 2025 года. Ён прадугледжвае ільготы для тураператараў, што прапануюць туры ў краіны, прызнаныя дружалюбнымі.
Беларусь можа быць уключаная ў гэты спіс. Пасля гэтага тураператары, што арганізуюць паездкі ў такія краіны, змогуць знізіць памер фінансавага забеспячэння да 500 тысяч расійскіх рублёў — гэта ўзровень патрабаванняў для ўнутранага турызму. Гэта зробіць туры ў Беларусь больш даступнымі для расіян.
Эксперты адзначаюць, што цікавасць расійскіх турыстаў да паездак у суседнія дружалюбныя краіны значна вырасла. У мінулым годзе найбольш часта расіяне наведвалі Абхазію, Беларусь, Казахстан і Азербайджан.
Расійскі саюз турыстычнай індустрыі падтрымліваў гэтыя змены, падкрэсліваючы, што рызыкі для турыстаў пры паездках у суседнія краіны несувымерныя з падарожжамі ў далёкія дзяржавы. Гэта дасць магчымасць тураператарам накіроўваць зэканомленыя сродкі на развіццё і пашырэнне турыстычных паслуг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.