Яшчэ адзін візавы цэнтр Польшчы адкрываецца ў Беларусі
Віза, ілюстрацыйнае фота / migratop.com
2 ліпеня ў яшчэ адным абласным цэнтры Беларусі адкрыецца візавы цэнтр Польшчы. Ён будзе дзейнічаць у Віцебску, паведамляецца на сайце аператара VFS Global.
Дакументы на атрыманне шэнгенскіх і польскіх нацыянальных віз будуць прымаць па адрасе: вуліца Янкі Купалы, 2/1.
У VFS Global адзначаюць, што візавы цэнтр у Віцебску знаходзіцца пад консульскай юрысдыкцыяй Мінска. Заявы на атрыманне візы ў гэты цэнтр могуць падаваць жыхары Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей.