"Ужо не ведаеш, куды звяртацца". Пагаварылі з бацькам Анжалікі Мельнікавай
Анжелика Мельникова / fecebook.com
— Я з Аксанай, з маці [Анжалікі] размаўляў — сказала, што ўсё нармальна, — распавядае Артур Бялевіч, тата зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.
Каб не падстаўляць суразмоўцу, Еўрарадыё пагутарыла з мужчынам ад імя журналіста, не ўдакладняючы якога выдання.
— Ці не з'яўлялася Анжаліка? Можа, ёсць нейкія навіны пра яе?
— Не, нічога. Што ў Інтэрнэце чытаў, то і ўсё.
— Што, наогул ніякіх навін ад яе за ўвесь гэты час не было?
— Не, зусім ніякіх. Апошні раз асабіста размаўляў у лютым.
— І што вы робіце? Вы яе шукаеце як-небудзь?
— Ды як шукаць? Што тут? Ужо не ведаеш, куды звяртацца. А маці яе тэлефанавалі?
Анжаліка Мельнікава і Аляксей Лебедзеў / The Insider