"Дзецям кажу, што яна ў камандзіроўцы". Датэлефанаваліся да бацькоў Мельнікавай

Анжаліка Мельнікава

Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё

З 28 сакавіка, калі стала вядома пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, прайшло 10 дзён. Увесь гэты час паліцыя, калегі, сябры і журналісты занятыя яе пошукамі. Як высветліла Еўрарадыё, нават бацькі Мельнікавай не ведаюць, дзе яна.

Пад выглядам былой калегі Анжалікі мы датэлефанаваліся да маці зніклай спікеркі КР. З голасу зразумела, што жанчына падаўленая.

Маці Мельнікавай пацвярджае, што ўнучкі ў яе, але дзе сама Анжаліка — не ведае.

Дзецям кажу, што ў камандзіроўцы і ўсё, — расказвае Аксана Мікалаеўна.

Яна дадае, што былы муж Мельнікавай Андрэй нічога ёй не кажа.

Можа, хваляваць не хоча ці што. Не ведаю. Гэта мой былы зяць, разумееце?
 

"Гэта наогул загадка"

Паводле бацькі Анжалікі, апошні раз яны размаўлялі ў лютым — ён віншаваў дачку з днём народзінаў. Дзе Анжаліка цяпер, Артур Мікалаевіч не ведае.

Гэта наогул загадка, — кажа мужчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.