"Казус Мельнікавай": як спікерка КР пакінула "Кіберпартызанаў" без грошай — эфір

Юльяна Шаметавец
"Кіберпартызаны" аднавілі страчаны пасля знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай кантроль над фондам "Białoruś Liberty". Фондам, на які паступалі ахвяраванні на дзейнасць "Кібераў". Аднаўленне кантролю дало магчымасць адсачыць усе рухі па рахунку з пачатку 2024 года. Па выніку стала вядома, што з рахунку фонду выведзена калі 150 тысяч долараў. Страты "Кіберпартызанаў" склалі калі 30 тысяч долараў, Каардынацыйная рада згубіла 107 тысяч долараў, якія донары выдаткавалі на яе дзейнасць.
Якім чынам Мельнікава ўзначаліла фонд "Кібербартызанаў" і чаму яна адзінаасобна прымала рашэнні аб руху сродкаў па ім? Што за грошы былі на рахунку фонду і ці ведалі "Кіберпартызаны" пра выкарыстанне Мельнікавай фонду для патрэбаў Каардынацыйнай рады? Як страта грошай уплывае на дзейнасць "Кіберпартызанаў" і ці будуць яны шукаць Мельнікаву самастойна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня нагляднай рады фонду "Białoruś Liberty", афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага, магістрантка паліталогіі Юльяна Шаметавец у 14:30.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.