Уводзіцца абавязковы двухтыднёвы каранцін пры ўездзе ў Літву
Уводзіцца абавязковы двухтыднёвы каранцін пры ўездзе ў Літву. Ён пачынае дзейнічаць з 24 сакавіка 2020 года, папярэджвае ў Twitter прэс-служба беларускай амбасады ў Вільні.
Дыпламаты просяць грамадзян Беларусі, якія выкарыстоўваюць на шляху транзітны калідор праз Літву, аператыўна звязацца з беларускім пасольствам у гэтай краіне (+370 5 266 22 11; +37060016244). Тэлефоны працуюць кругласуткава.
У свеце налічваецца больш за 395 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам. У Літве — 187, у Беларусі — 81 (на ўчорашні дзень). У Літве ўжо ёсць адна ахвяра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.