Ушацкі міліцыянт адстрэльваўся ад п'яных хуліганаў і параніў аднаго

Як інфармуе БЕЛТА, каля дзвюх гадзін ночы міліцыянты атрымалі паведамленне, што ў вёсцы Кублічы на "Аўдзі" едзе нецвярозы кіроўца. Для праверкі на месца быў накіраваны экіпаж ДАІ, у склад якога ўвайшоў і ўчастковы інспектар міліцыі.



Праз гадзіну міліцыянты спынілі "Аўдзі", кіроўца паспрабаваў уцячы. Яго пераследваў супрацоўнік ДАІ, а ўчастковы застаўся каля спыненага аўтамабіля. Тым часам з машыны выйшлі два п'яныя і сталі пагражаць міліцыянту фізічнай расправай, а таксама хацелі забраць пісталет.



Хуліганы не рэагавалі на патрабаванні міліцыянта і паспрабавалі паваліць яго на зямлю, стукнуўшы яго некалькі разоў. Тады міліцыянт зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў, а затым адным прыцэльным стрэлам параніў нападніка. Рана не звязаная з рызыкай для жыцця, адзначаюць у міліцыі.



На нападнікаў пачалі крымінальную справу. Аднаму з іх 28 гадоў, другому — 23.



Фота — kherson.pro