Уначы ў сераду ў Беларусі чакаецца да 8 градусаў марозу

Уначы ў сераду ў Беларусі чакаецца да 8 градусаў марозу

У сераду, 25 лістапада, у Беларусі будзе без істотных ападкаў. Будзе слабы галалёд, а на дарогах (праўда, толькі на асобных участках) — галалёдзіца. Вецер паўднёвы, 3-8 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны прагназуецца 2-8 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны — ад 3 градусаў ніжэй за нуль да 2 градусаў са знакам плюс.

Як паведамляла Еўрарадыё, на бягучым тыдні ў Беларусі пахаладае, чакаецца мокры снег. Пацяплее ў выхадныя дні.

Фота: БЕЛТА