УЕФА выдала Беларускай федэрацыі футбола амаль восем мільёнаў еўра

За што УЕФА дае грошы? / uefa.com
УЕФА апублікавала фінансаваю справаздачу, з якой стала вядома, што АБФФ за мінулы сезон атрымала 7,9 мільёна еўра.
За што УЕФА дае грошы беларускай федэрацыі?
111 тысяч еўра — сума за ўдзел клубаў у Лізе Еўропы;
222 тысячы еўра — сума за ўдзел клубаў у Лізе чэмпіёнаў;
700 тысяч еўра — салідарная выплата па лініі клубнага футбола з фонду Лігі чэмпіёнаў для рэалізацыі праграм Hat-Trick;
907 тысяч еўра — інвестыцыі па праграме Hat-Trick па лініі нацыянальных зборных;
1,6 мільёна еўра — адлічэнні на развіццё моладзевага футбола з фонду Лігі чэмпіёнаў клубам, якія не ўдзельнічалі ў еўракубках;
1,669 мільёна еўра — штогадовая салідарная выплата па лініі нацыянальных зборных;
2,661 мільёна еўра — сума за ўдзел клубаў у Лізе канферэнцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.